Колькі жабак скача па свеце? Шмат. Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў
запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І
колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б
ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку
ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.
Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…
Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 70 хвілін.