Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 70 хвілін.
Ва ўсе часы людзі прыдумвалі і расказвалі казкі. Ад людзей казкі пачулі гномы. Наслухаліся, упадабалі, а потым і палюбілі. Адну такую казку – пра Беласнежку, яе мачаху Каралеву, каралеўскага Міністра і Прынца з Замежнага каралеўства, – гном Разумнік узяўся быў пераказваць для сваіх сяброў-гномаў. Але сябры-гномы слухалі- слухалі ды вырашылі, што ў казачных прыгодах цікавей будзе ўдзельнічаць самім!