Апошні пераднавагодні шанc выбраць густоўныя падарункі: больш за 40 дызайнераў і майстроў, святочная атмасфера і бясконцая колькасць прыгожых рэчаў!
Цягам чатырох дзён лепшыя дызайнеры Мінска і краіны прадставяць на продаж свае рэчы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, сумкі і торбы, цацкі і аксэсуары. Акрамя гэтага Калядны кірмаш багаты на творы мастакоў - стэнды з графікай, жывапісам і фотаздымкамі ад маладых і сталых беларускіх аўтараў па самых нізкіх коштах.
Зручны час для наведвання – з 15 да 22 гадзін кожны дзень. Каляднае меню ў Бары Ў і выбар пакупак аж у трох залах галерэі робяць шопінг прыемным і карысным баўленнем часу ў снежаньскі перадсвяточны вечар!
+ бонус святочнае афармленне пакупкі!
Кірмаш працуе з 15.00 да 22.00 з 25 па 28 снежня