Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы штодзённа ў дні зімовых канікул з 24 снежня да 5 лютага праводзіць "Калядкі ў Купалавым доме”.
Прапаноўваецца:
– павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі;
– паспяваць ды патанчыць;
– прыняць удзел у актыўных гульнях;
І, канешне, кожны зможа загадаць запаветнае жаданне, калі пасябруе з Казой і дакранецца да яе чароўнага рога!
Акрамя таго вы ўбачыце:
– навагодні лялечны спектакль "У пошуках Снягуркі”.
Свята не адбудзецца без сюрпрызаў і памятных падарункаў!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: 8 017 327 78 66.
Кошт: 15 000 рублёў з чалавека.