
На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 музычных інструментаў. Сярод іх гармонікі, баяны, акардэоны, акарыны, трубы, дуды, жалейкі, дудкі, басэтля, цытра, флейта, тамбурын і іншыя.
Інструменты трапляюць у калекцыю Д. Ровенскага рознымі шляхамі – гэта і падарункі, і набыткі, і выпадковыя знаходкі. За кожным прадметам стаіць свая гісторыя, часам даўжынёй у некалькі пакаленняў. Так самы стары інструмент, што экспануецца на выстаўцы – дыятанічныя цымбалы 1870 года, вырабленыя і знойдзеныя на тэрыторыі Мінскага раёна. Гісторыя захавала і імя майстра – В.П. Чэкушын.
Выстаўка працуе да красавіка 2013 года.
Працуе: пн., вт. - вых., ср.-вс. - 11:00 - 19:00
Кошт квіткоў: для дарослых - 5000 рублёў, для дзетак і студэнтаў - 2500.
Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 10 (Музей гісторыі горада Мінска)
Тэл. +375 (17) 321 24 30; +375 (17) 321 24 38