
Журналіст, блогер і паэт Глеб Лабадзенка ўчора прэзентаваў сваім чытачам яго новую кніжку "Дзіцячая заМова". Кніга зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне, грубая папера, 2-мм кардонная вокладка, завязачка. Кожны асобнік сабраны і сшыты ўручную. "Дзіцячая заМова” – наглядны маляваны падручнік па беларускай мове для пачаткоўцаў і не толькі. Тут не знайсці ніводнай друкаванай літары - усе выканана ад рукі.
"Праект дзіцячая замова ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы "цяпер" і
"зараз", таму я вырашыў намаляваць для яе схему. Потым падумалася, што схема можа быць карысная
і
іншым людзям. Усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі - таму ёю можна ўпэунена карыстацца у школе..."
Наклад кнігі "Дзіцячая заМова" аддрукаваны напалову - 1000 асобнікаў. Ужо цяпер прымаюцца заМовы на другую тысячу, якая будзе надрукаваная ў хуткім часе! ЗаМаўляйце на labadzenka@gmail.com


labadzenka.by