3 лютага ў 14:00 Майстэрні зноўку адчыняюць дзверы галерэі дзеткам! Як заўседы, падрыхтавана шмат тэм для разважання і для творчасці!
Зімова-вясновы семестр будзе прысвечаны і вядомым творцам, і знакамітым карцінам. Дзеткі апынуцца ў свеце гісторый пра сучаснае мастацтва, і створаць ўласныя творы на майстар-класах.
Марк Ротко ды кантрасты ў жывапісу і жыцці- тэма першай нядзелі. Вы даведаецеся, чаму нават цёмнай-цёмнай ноччу мы бачым снег і як веды аб кантрастах можна выкарыстоўваць у мастацтве.
Запіс па тэлэфоне +375 29 615 25 14