6 лютага ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося адкрыццё Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці «Лідзіцэ».
У гэтым годзе выстава «Лідзіцэ» адзначае свой 40-гадовы юбілей і прысвечана стагоддзю з дня нараджэння сусветна вядомага мастака, ілюстратара і рэжысёра-мультыплікатара Йіржы Трнкі. Выстава праводзіцца з 1967 года у памяць аб дзецях з чэшскай вёскі Лідзіцэ, якія ў 1942 годзе былі забіты фашыстамі, а таксама ў памяць аб усіх дзецях, якія загінулі ў час ваенных канфліктаў. У 1973 годзе выстава атрымала статус міжнароднай.
Штогод дзеці з розных краін свету дасылаюць свае работы на конкурс для ўдзелу ў выставе. Журы атрымала каля 26 000 работ з 67 краін свету. Ужо традыцыйна актыўны ўдзел у конкурсе прымаюць і юныя мастакі з Беларусі.
Выстава будзе працаваць з 6 па 12 лютага 2013 года.
Адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Тэлефон: +375 (17) 327 - 26 - 12.
Час працы: 11.00 – 19.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.