Культурна-адукацыйная праграма "Кафляныя «люстэркі" сядзібнага дома» рэалізуецца ў экспазіцыі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя».
Праграма стымулюе цікавасць да гісторыі, дапамагае ўдзельнікам раскрыць свой творчы патэнцыял, развіць вобразнае мысленне, пазнаёміцца з дзіўным светам археалогіі.
Удзельнікі занятку маюць унікальную магчымасць не толькі паспрабаваць сябе ў ролі археолагаў і правесці даследаванне фрагментаў кафлі, але і вобразна аднавіць этапы іх вырабу, перанесці на вільготную гліну старадаўнія малюнкі, як калісьці ў даўнія часы рабіў гэта майстар.
Праграма адрасавана вучням сярэдняга школьнага ўзросту (5–7 класы). Колькасць удзельнікаў у групе – не больш за 10 чалавек!
Праграма пачалася 7 лютага і будзе працаваць да 28 лютага.
Час працы: 10.00 - 18.00.
Вых.: панядзелак, аўторак.
Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33А
Тэлефон для даведак: +375 (17) 327-88-78