У гэтым годзе ўпершыню на базе музея праводзіцца фестываль дзіцячых самадзейных тэатральных калектываў пад назвай "Вясёлая лесвічка”. У фестывалі будуць удзельнічаць выхаванцы тэатральных гурткоў сталічных школ і гімназій.
Тэатральныя калектывы па чарзе прадставяць свае спектаклі працягласцю не больш, чым 25 хвілін. Тэматыка фестываля неабмежаваная, але найбольш вітаюцца вясёлыя, жыццясцвяржальныя п’есы з пазітыўным гучаннем.
На фестываль будуць запрошаны вядомыя беларускія артысты, якія падзеляцца з маладымі тэатраламі сваім вопытам працы на прафесіянальнай сцэне. Кожны тэатральны калектыў атрымае салодкі прыз і пасведчанне ўдзельніка фестываля.
Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 220-26-67