Для ўдзелу запрашаюцца шчаслівыя сем’і, якія любяць праводзіць час разам з дзецьмі.
Як удзельнічаць у конкурсе:
1) Здыміце відэа, на якім Вы разам з дзецьмі займаецеся нейкай сумеснай справай. Вы можаце паказаць творчы нумар, або разам прыбіраць кватэру, разам есці торт ці сажаць кветкі. Галоўнае, каб было зразумела, што разам Вы шчаслівыя.
2) Відэа-ролік павінен адпавядаць тэматыцы і быць лаканічным і скончаным. Працягласць роліка не больш за 3 хвіліны.
3) Запампуйце відэа на «Youtube» і дашліце спасылку да 27 мая 2013 года разам з кароткаю інфармацыяй пра Вашу сям’ю і Ваша сумеснае шчасце на электронную пошту mae.serca@gmail.com або на акаўнты праекта ў сацыяльных сетках http://www.facebook.com/moe.serdze , http://vk.com/abarona_zhyccia
4) Арганізатары конкурса размесцяць спасылкі на Вашы ролікі на старонках праекта ў сацыяльных сетках. Арганізатары маюць права не размяшчаць ролікі, якія не адпавядаюць правілам конкурсу.
5) Адкрытае галасаванне будзе праходзіць да 10 чэрвеня 2013г.
6) Пераможца будзе вызанчаны паводле колькасці праглядаў роліка на «Youtube» і адзнак "Падабаецца” на ўсіх старонках праекта ў сацыяльных сетках, а таксама будзе улічвацца меркаванні кампетэнтнага журы.
Першыя 10 удзельнікаў абавязкова атрымаюць прыемныя сувеніры.
А 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы:
1 месца – Знешні цвёрды дыск на 1 Тэрабайт з запісам спектакля "Маё сэрца б’ецца” 2012 г. +2 квіткі на спектакль "Маё сэрца б’ецца”:
2 месца – Электронная фотарамка +2 квіткі на спектакль "Маё сэрца б’ецца”
3 месца – Стылёвы насценны гадзіннік +2 квіткі на спектакль "Маё сэрца б’ецца”
Спектакль адбудзецца 15 чэрвеня ў КЗ «Мінск»
Пачатак а 19:00
Кошт квіткоў 30000 — 100000 бел. руб.
Квіткі можна набыць у касе КЗ «Мінск» або ў кропках KVITKI.BY
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 125 77 35
+375 29 773 40 89
або па e-mail: missioncjc@mail.ru