24 чэрвеня а 19-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы і на тэрыторыі парка імя Янкі Купалы адбудзецца традыцыйнае мерапрыемства "Купальская ноч у Купалавым доме".

У праграме свята:
19.00–20.30 – гульня-віктарына "У пошуках папараць-кветкі” (па экспазіцыйных залах музея і тэрыторыі парка).
20.30–21.30 – "Спеўнае поле” – купальскія абрадавыя песні ў выкананні этна-фольк гурта "Guda” і калектыву "Горынь”. Заспяваць ва унісон з майстрамі зможа кожны жадаючы!
21.30–22.30 – майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах ад студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
22.30–23.15 – выступленне тэатра танца "ОтражениЯ”.
23.15–23.30 – містычная дзея па творы Уладзіміра Караткевіча "Калыска чатырох чараўніц” у выкананні тэатра лялек "Дом сонца”.
23.30–24.00 – лазернае шоў "І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі…”.
Уваход вольны