15 чэрвеня ў 14:00ў кнігарні логвінаЎ пісьменніца Наталія Бадзілоўская прэзентуе кніжку - казку "Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве”.

Сустрэча пройдзе з удзелам пісьменніка Алеся Туровіча. Музычнае аздоба - Вадзім Скарабагаты і Ганна Казлова.
Чакаюцца прызы, пачастунак і выстава дзіцячага малюнка.
Уваход – вольны.
Крыху пра кнігу. Казка "Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве” на беларускай і ангельскай мовах распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінкі. Аўтарка, Наталія Бадзілоўская, сведчыць: незвычайнае – побач. Проста трэба прыгледзецца крыху ўважлівей да ўсяго, што адбываецца навокал...