15 авг 2013 - Новости

Цукеркавы фэст “IVKON”

7 верасня на сядзібе Пятра Дарагунцава ў Івянцы пройдзе цукеркавы фэст "IVCON". Пачатак - 13.00 ад плошчы Свабоды. Асноўная дзея - на сядзібе Пятра Дарагунцава (г.п. Івянец). Заканчэнне – 20.00.


 


Ласы дзень, вясёлы вечар –
верасовыя сустрэчы.
Пірагі, цукеркі, ладкі -
смакі хаткі-шакаладкі.
Спевы, музыка і гульні
і малечам, і матулям.
Пах дзяцінства, як заўсёды, -
карамелі цудны водар.
Поўна-поўніца шчадрот
на багаты, добры год.
Заклікаем на Цукеркавы фэст у Івянец…
На фэст Новы - ВЕРАСОВЫ, АДМЫСЛОВЫ!

Салодкае падарожжа ў гісторыю Краю дзятве ды моладзі. Аднаўленне вытворчасци незабыўнай "Сливочной помадки”. "Прэм’ера” новага ласунку.

7-га верасня з брамы навучальнага году фэстывальны звон абвесціць Шлях Пазнання. Шлях радасці і новых знаёмстваў. Тут ЦУКЕРКА – каралеўна! Тут прыгожа, светла, спеўна…

…На старой панскай сядзібе:
* рамантычныя івянецкія легенды
* шчодры рамесны кірмаш
* нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі
* рыцарскія бойкі
* дэгустацыя цукерак "Івкон”
* сюрпрызы і дарункі
* жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны
* шляхецкія спрэчкі-пацехі
* вечаровае фаер-шоу і вогнішча

Анімацыйны тэатр "Майстэрня ўражанняў”
Гурт "PAWA”: FolkTronika
Фольк-мэталгурт "Лютавер'е”
Этнадыскагурт "Вырай”
Вандроўны тэатрык "Гістрыён”
Спеўны гурт "Сёмуха”
Этнагурт "На таку”
Этнагурт "Dzivasil”
Гудзьбітны гурт "Літы Талер”
Гурт "HardWood»
Фольк-рокгурт "Хорціца”
Народны фолькгурт "Тутэйшая шляхта”
Фальклорна-абрадавы гурт "Ракаўскі гасцінец”
Конна-гістарычны клуб "Залатая шпора”

…Найадметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, уварцяцца пасвячэння ў ганаровыя грамадзяне Вялікага княства Ласавання. А дзеля таго апранка мае быць з элементамі верасова-філітовых колераў.

Цукеркавы фэст "Ivkon” - шчаслівае здарэнне
Цукеркавы фэст "Ivkon” – спатканне талентаў
ДЗІВА ГОДУ – АСАЛОДА!
 
Праграма

12.30 – 19.30 Рамесны кірмаш, гульнёвыя і спартовыя пляцоўкі, харчэўні, Хатка-шакаладка, продаж цукерак, этнічнае кухарства, музыка, спевы, конкурсы, віктарыны
14.00 – 18.30 Дэгустацыя цукерак
12.40 Плошча Свабоды. Музыка, танцы, народныя гульні, гістарычныя эцюды
13.00 Пралог да шэсця. Дыялог эпох
13.10 – 13.50 Шэсце да сядзібы Пятра Дарагунцава
13.15 -13.20 Музычная дзея блізу Белага касцёлу
13.50 Пачатак фэсту (сядзіба Пятра Дарагунцава)
14.10 Адкрыццё фэсту
14.10 – 20.15 Фэставая дзея: 
- смакаванне-ласаванне, 
- малюнкі сярэднявечча з клубам гістарычнага танца "Версаль”, вандроўным тэатрыкам "Гістрыён”
- княжа-шляхецкія дзеі з анімацыйным тэатрам "Майстэрня ўражанняў”, конна-гістарычным клубам "Залатая шпора” 
- выступы музычных гуртоў "Вырай”, "На таку”, "Сёмуха”, Літы талер”, "Тутэйшая шляхта”, HardWood, "Ракаўскі гасцінец”, "Лютавер’е”, "Хорціца”, Dzivasil
19.50 Этнадыскатэка з фолькгуртом PAWA
20.00 Фаер-шоу. Закрыццё фэсту

Даведка:

+375 17 216 19 76
+375 17 725 35 83
+375 29 270 41 78
+375 25 927 00 87

 


 
Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...
Загородный клуб «Фестивальный»
Развитая инфраструктура клуба, ресторан, уютные коттеджи и номера в гостинице, отапливаемые беседки, современный банный комплекс, адреналин-парк...
Парк активного отдыха «0.67»
Только у нас Вы найдете самые разнообразные активности: пейнтбол, лазертаг, квесты, троллейный спуск, скалодром, верёвочный городок, лучно-арбалетный...
Детский клуб приключений «Активные дети» (MY CAM...
Детский активный отдых на всех школьных каникулах: городские и загородные программы. Дни Рождения и игровые программы на скалодроме. Детские...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.