4 сен 2013 - Новости

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»

10 верасня 2013 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра», прысвечанага 10-годдзю студыі.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


«Непрафесійнае», інтуітыўнае, спантаннае мастацтва заўсёды выклікала асаблівую цікавасць з боку гледачоў і калекцыянераў, а таксама даследчыкаў. Мастацкі кірунак, які шырока распаўсюдзіўся ў сярэдзіне ХХ стагоддзя – ар-брут, ці мастацтва аўтсайдараў – з’яўляецца значным феноменам і ў сучасным мастацкім асяроддзі.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


Гэтае мастацтва не арыентуецца на каноны, у ім няма месца выверанасці сюжэта і кампазіцыі. Знаходзячыся па-за культурнай мовай соцыуму, аўтары не звяртаюцца да агульнапрынятых умоўных знакаў, а застаюцца ў рамках асобава – суб’ектыўнага ўспрымання атачальнай рэчаіснасці, або звяртаюцца да эпізодаў штодзённага жыцця.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


Сёння паняцце мастацтва аўтсайдараў знаходзіцца ў неразрыўнай сувязі з паняццем арт-тэрапіі, якая служыць развіццю і гарманізацыі асобы. Кірункі арт-тэрапіі адпавядаюць відам мастацтва, а колькасць тэхнік фактычна неабмежавана.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


Прадстаўлены праект прысвечаны 10-годдзю плённай рэабілітацыйнай працы студыі «Палітра», якая знаходзіцца ў Первамайскім раёне г. Мінска. Кіраўнік студыі Галіна Кучарэнка. Многія людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і аднаўленні сіл, займаюцца тут па праграме актыўнай рэабілітацыі, якая з’яўляецца унікальнай.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


Дзесяцігадовая дзейнасць «Палітры» даказвае, што рэабілітацыя праз камунікацыю і творчую дзейнасць магчыма, што людзі «выкінутыя з жыцця» могуць знайсці свой годны і паўнавартасны шлях. Таму студыя «Палітра» — гэта ўнікальная з’ява, а таксама прыклад рэабілітацыйнай працы, якую трэба пашыраць, падтрымліваць і працягваць.

Адкрыццё выставачна-тэатральнага праекта «Студыя Палітра»


Сёння студыя мае шмат паспяховых кірункаў дзейнасці: працуе мастацкая студыя, створаны тэатр, вядзецца актыўная выставачная дзейнасць. Вялікая ўвага надаецца прырода-тэрапіі і камунікаванню. У студыі праводзяцца заняткі па пластыцы руху і танцах, а таксама многае іншае.

З 10 па 21 верасня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва можна будзе не толькі ўбачыць каля 40 мастацкіх прац «палітраўцаў», але і пазнаёміцца з тэатральным, канцэртным і арганізацыйным жыццём «Палітры»:

10 верасня – 17.00 – адкрыццё
11 верасня – 18.30 – спектакль «Снежная каралева»
12 верасня – 18.30 – спектакль «Папялушка»
13 верасня – 15.00-17.00 –  семінар «Арт-тэрапія сёння»
14 верасня – 13.30 – закрыццё праекта
 
Выстаўка працуе да 21 верасня 2013 года.

Аддзел выставак: +375 (17) 288 24 68

 
Уникальный летний отдых с курсом обучения парусн...
Премиальный спортивный отдых для детей 7-15 лет с вейкбордингом, сап-серфингом, байдарками, водными экспедициями и походным курсом.
Парк мини-гольфа в ультрафиолете «Golf Park»
Гольф парк - это множество уникальных и ярких развлечений для любого возраста и под любые интересы. Забронируйте время для посещения или насыщенную...
Балетная школа Вежновец
Балетная школа Вежновец – это балетная школа, созданная заслуженной артисткой Республики Беларусь Мариной Вежновец в апреле 2012 года и ориентирована...
Парк развлечений «ZABAVA»
«ZABAVA» — современный парк развлечений для всей семьи в центре Минска. Это 1250 м² игровой площади, где можно безопасно и активно отдохнуть...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.