16 дек 2013 - Новости

Калядны дзіцячы фестываль "Калядкі Ў нашым доме"

21 - 22 снежня 2013, з 12.00 да 18.00, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" праводзіць калядны дзіцячы фестываль "Калядкі Ў нашым доме".

Калядны дзіцячы фестываль "Калядкі Ў нашым доме"


Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" традыцыйна запрашае  дзетак і бацькоў на калядны фестываль – час  прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў! У гэтым годзе гэта будзе чароўны дом, стварыць які дапамагла мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Мастакі і дызайнеры зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста: самаробныя нататнікі  ў каляровых вокладках, чароўныя цацкі-елачкі і фантастычныя калядныя маскі!  Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры.

Дзеці створаць ўласны каляндар на надыходзячы 2014 год і паўдзельнічаюць у цікавых гульнях.

Для бацькоў і дзетак пройдзе майстар-клас "Дзеці ў інтэрнэце: як навучыць бяспецы ў віртуальным свеце".

Спецыяльна для фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў”, музыкі электроннага праекту SUMA (digitalarchaica) зладзяць сэт жывога чытаньня навагодняй казкі. Казка "Як на сьвеце з'явіўся Дзед Мароз" прагучыць у кампаніі жывога саунд-дызайну, візуальнага праграміраваньня і двух дзіцячых хароў народных спеваў. Пройдзе гадзіна чароўнага пагружэння ў кранальны дзіцячы свет. 

Удзельнікі праекта: чытае – Руся, sound design - Nick Cherny, visual programming - Арцём Атрашэўскі, кантрабас - Аляксей Будзько, дзіцячы хор "Весянчук", дзіцячы хор "Рада". Казка "Як на свеце з'явіўся Дзед Мароз" - аўтар Павал Сіманаў, пераклад Тацьцяна Цуканава (праект "Кнігі Дзеткам").

У кнігарні "ЛогвінаЎ" — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа прадставяць дзеткам кнігу братоў Грым "Казкі”.

Крама дызайнерскіх рэчаў "Ў" прапануе дзіцячую прадукцыю — цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад белаускіх дызайнераў. А для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – безліч варыянтаў святочных сувеніраў.

 
Квеструм «Ящик пандоры»
Можно организовать невероятный и роскошный праздник, включающий в себя прохождение квеста, детскую комнату, а также целых 2 часа дополнительных...
СитиПарк «Титан»
СитиПарк «Титан» дарит заряд позитива, массу положительных эмоций, предлагая активный отдых для всей семьи. В качестве развлечений - боулинг...
Парк развлечений «ZABAVA»
«ZABAVA» — современный парк развлечений для всей семьи в центре Минска. Это 1250 м² игровой площади, где можно безопасно и активно отдохнуть...
Игровые пространства «Монополия», «Джуманджи» и ...
Добро пожаловать в захватывающие игровые пространства «Монополия» и «Джуманджи» – ваше приключение начинается здесь!

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Детский справочник Минска:
Художественное образование