1 сакавіка ў "Дудутках” вызваляюць Вясну з зімовага палону! З 12.00 госці будуць дапамагаць ратаваць маладую Вясну. Наведвальнікаў чакае насычаная анімацыйная праграма "Вызваленне Вясны”.
Шляхецкія забавы:
Стральба з лука;
Перацягванне каната;
Валоданне баявой сякерай і мячом;
Рыцарскія баі;
Падарункі на масленічным слупе.
Пачастункі ды загадкі у намёце "У гасцях у бабулі Зімы". Цягам свята - традыцыйныя песні, танцы, вясёлыя народныя гульні і інш.
Спальванне пудзіла "Зімы" ды карагоды вакол вогнішча напрыканцы свята.
Таксама для гасцей:
Гарачыя бліны, дранікі, шашлыкі пад адкрытым небам;
Кафэ "Дудуткі" і "Карчма", дзе можна паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы (дранікі, хатнія каўбаскі, калдуны і інш);
"Панская гарэлка", а таксама алкагольные напоі на любы густ у бары "Шынок";
Катанне на конях;
Рамесныя майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, майстэрні дрэваапрацоўкі, саломапляцення, лозапляцення, ткацтва).