17 фев 2014 - Новости, Анонсы

Беларускія паэты падораць верш кожнаму маленькаму беларусу

Усе мы верым, што калі на зямлі нараджаецца дзіця, на нябёсах загараецца новая зорачка. Яна расце, сталее і становіцца ўсё больш і больш яркай на працягу ўсяго жыцця чалавека. Відаць, імёны таксама маюць уласныя адбіткі на небасхіле, а можа, нават цэлыя сузор’і. Назвалі бацькі дзяўчынку Янінай — у сузор’і Янінак дадалася зорачка. 

Ва ўсе часы паэты складалі вельмі асабістыя вершы-прысвячэнні пэўным асобам са свайго жыцця — каханым, дзецям, сваім сужэнцам. Слынныя паэты Беларусі — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў — бяруцца прысвяціць верш кожнаму маленькаму беларусу ў новым праекце "Зоркі імёнаў” ад кампаніі "Будзьма!”.


Беларускія паэты падораць верш кожнаму маленькаму беларусу


Сёння прысвячэнне Марыйкам распачынае новы праект ад кампаніі "Будзьма беларусамі!” — імянныя вершы дзеткам, каб кожны бацька ці матуля маглі прачытаць свайму хлопчыку ці дзяўчынцы верш, дзе галоўным героем ёсць менавіта іх дзіця!


30 вершаў ад Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева гатовыя! Кожны дзень (акрамя выходных) на сайце кампаніі будзе з’яўляцца адзін вершык-прысвячэнне. 


Ідэя праекта з’явілася ў Сяргея Шапрана. А падштурхнула яго да гэтага маленькая Марыйка: "Пляменніцы майго сябра Марыйцы спаўнялася два гады, з гэтай нагоды я і прыйшоў вясновым надвячоркам да Уладзіміра Някляева — папрасіць падпісаць кнігу вершаў для дзетак, — кажа Сяргей Шапран. — Някляеў, відавочна разгубіўшыся (маўляў, ніколі не падпісваў кніжкі дзецям), хвілін праз пятнаццаць задаволена ўсміхнуўся і прачытаў:


                                                            Я Марыйку намалюю,


                                                      Бо Марыйку ўсю люблю я:


                                         Лобік,

                                                             

                                                              роцік,

 

                                                                     носік,

 

                                                                            шыйка —

 

                                                      Вось і выйшла ўся Марыйка”.


І, як высветлілася, такіх вершыкаў для дзетак дужа мала, што і дало жыццё гэтаму праекту. 


Цягам папярэдніх двух тыдняў кампанія "Будзьма!” збірала фотаздымкі дзетак, чые імёны ўжо сталі героямі вершаў. Былі дасланыя фатаздымкі для 16 вершыкаў, а 14 вершаў яшчэ чакаюць сваіх герояў!


Але і на гэтым праект "Зоркі імёнаў” не скончыцца! 



 
Экопарк «Акварель»
Вся палитра продуманного и комфортного отдыха! Экопарк «Акварель» - это 168 га зелёной охраняемой территории для полноценного отдыха на свежем...
Европейский Центр Гимнастики
Спортивная и художественная гимнастика, гимнастика для оздоровления, популярный паркур и акробатические занятия. Наши двери всегда открыты для...
Парк развлечений «ZABAVA»
«ZABAVA» — современный парк развлечений для всей семьи в центре Минска. Это 1250 м² игровой площади, где можно безопасно и активно отдохнуть...
Центр иностранных языков ULC
Если вам не близок традиционный скучный подход - попробуйте наш центр. ULC — это минимум теории, максимум живого общения и комфортное языковое...
Аня Копач 17 февраля 2014 10:58
я уже отправила имя и фото. с нетерпением жду ответа!

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.