25 красавіка а 11-ай гадзіне
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і
музычнай культуры Рэспублікі Беларусь запрашае усiх жадаючых на
фестываль дзіцячых тэатраў «Вясёлая лесвічка».

З 2013 г. на базе Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай
культуры праводзіцца фестываль дзіцячых самадзейных тэатральных
калектываў пад назвай "Вясёлая лесвічка”. У фестывалі будуць
удзельнічаць выхаванцы тэатральных гурткоў сталічных школ і гімназій.
Дзіцячыя тэатральныя калектывы прадставяць свае спектаклі працягласцю не
больш, чым 25 хвілін. Тэматыка фестываля неабмежаваная, але найбольш
вітаюцца вясёлыя, жыццясцвяржальныя п’есы з пазітыўным гучаннем.
На фестываль будуць запрошаны вядомыя беларускія артысты, якія
падзеляцца з маладымі тэатраламі сваім вопытам працы на прафесіянальнай
сцэне. Кожны калектыў атрымае салодкі прыз і пасведчанне ўдзельніка
фестываля.
Фестываль "Вясёлая лесвічка” - гэта добрая прыступка маленькім артыстам
для ўзыходжання на вялікую сцэну, і мы з задавальненнем запрашаем Вас
прыемна правесці час і падтрымаць юныя таленты цеплай усмешкай і бурнымі
авацыямі.
Мерапрыемства пройдзе ў два акта - з 11.00 да 13.00 и з 14.00 да 16.00. У кожным акце - 4 выступа.
Адрас: Музычны зав., 5.
Тэл. для даведак: (017) 220 26 67
Для дзяцей школьнага и дашкольнага ўзросту.