Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: «79 прыступак углыб гісторыі»

Возраст: Любой
Стоимость: от 12 500 рублей
Телефон: (017) 327-43-22, (017) 327-48-27
 

28 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава "79 прыступак углыб гісторыі".

 

 

Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: «79 прыступак углыб гісторыі» 


Выставачны праект "Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі" знаёміць з тым, што збірае, вывучае і захоўвае галоўны гістарычны музей краіны. Яна праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных выхаду ў свет ілюстраванага альбома "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь". Выданне ажыццёўлена супрацоўнікамі музея пры фінансавай падтрымцы ААТ "Прыорбанк", фотаздымкі і мастацкае афармленне падрыхтавана Аляксандрам Аляксеевым і Алегам Лукашэвічам.


Кожная з калекцый мае сваю адметную гісторыю – пра гэта і апавядае выстаўка. На ёй прадстаўлена звыш 2 тысяч музейных прадметаў з 20-ці калекцый, якія можна смела аднесці да сапраўдных музейных рэліквій. На выстаўцы экспануюцца не толькі тыя прадметы, фотавыявы якіх змешчаны ў альбоме, але і тыя, што не адлюстраваны ў выданні. Калі невялікая іх частка ўжо экспанавалася ў межах таго ці іншага выставачнага праекта, то большасць з іх будзе прадстаўлена ўпершыню, і гэтая акалічнасць з’яўляецца адметнасцю дадзенага паказу. Асобныя старонкі айчыннай гісторыі праілюструюць старадаўнія карты: "Мінская губерня з 10-цю паветамі" (1800), "Карта падарожжа Яе Імператарскай вялікасці ў Беларускія намесніцтвы ў 1780 годзе". Рэдкія дакументы першай паловы ХІХ ст., у тым ліку патэнт на пацвярджэнне шляхецкай годнасці, эпітафія, пасведчанне аб заканчэнні настаўніцкай семінарыі і іншыя экспануюцца ўпершыню, гэтаксама як боны – грашовыя знакі часу паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, якія мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі. Фотаальбомы выпускаў Мінскай мужчынскай і марыінскай жаночай гімназій распавядаюць пра адукацыю на Беларусі на самым пачатку ХХ ст. Настольнае люстэрка, вырабленае ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. фірмай "К. Фабержэ", мусульманскі пахавальны сувой далавар, рускія какошнікі канца XVIII–ХІХ стст., мандаліна работы італьянскіх майстроў ХІХ ст. – гэтыя і многія іншыя прадметы экспануюцца ўпершыню і дазваляюць прасачыць шырыню і тэматычную разнастайнасць музейнага збору. Тыя, хто цікавяцца нумізматыкай, убачаць на выстаўцы рэдкія антычныя манеты, манетныя скарбы, адкрытыя ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі. На выстаўцы таксама прадстаўлены калекцыі гадзіннікаў, выяўленчага мастацтва, медалёў, мэблі, металу, старадрукаў, абразоў Беларускай школы іканапісу. Упершыню ў поўным аб’ёме экспануецца калекцыя слуцкіх паясоў і іх фрагментаў, паясоў па тыпу слуцкіх.


Рэчы, выкананыя ў адзіным экзэмпляры, сагрэтыя рукамі іх стваральнікаў, з так званага даіндустрыяльнаг а грамадства (а такіх значная большасць на выстаўцы), запрашаюць кожнага наведвальніка ў іншае часовае вымярэнне, дзе ён знойдзе для сябе шмат цікавага і карыснага – пра гісторыю Беларусі, яе стасункі з іншымі краінамі, традыцыі, узаемаўплывы культур. Паказ адрасаваны самай шырокай музейнай аўдыторыі і, у першую чаргу, тым, хто любіць няспешна падарожнічаць па часе.

 

Для взрослых:
Осмотр экспозиции – 25 000
Экскурсия – 40 000

Для студентов дневной формы обучения:
Осмотр экспозиции – 20 000
Экскурсия – 32 000

Для школьников и учащихся ССУЗов:
Осмотр экспозиции – 12 500
Экскурсия – 20 000

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...
Студия детской мультипликации «Энфис»
В Школе детской мультипликации дети создают свои маленькие шедевры в лучших традициях отечественного кинематографа. Мы хотим, чтобы дети не играли...
Клуб детского фитнеса и оздоровительной гимнасти...
Специализация – развивающая гимнастика и детский фитнес. Собственная уникальная программа для каждого возраста на основе современных научных...
Школа шахмат «Ахедрес»
Шахматная школа для детей от 6 лет. Обучение в трёх форматах: онлайн, оффлайн, двухформатные тренировки. Индивидуальные тренировки. Воспитывают...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.