15 жніўня (субота) з 12 да 18 гадзін на падворку музея "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст." (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) супольнасць пчаляроў "Свет пчол" пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прадстаўляе фэст
"Мядовы фальварак".
У праграме:
- дэгустацыя і продаж мёду і напояў;
- майстар-класы ад пчаляроў;
- музыка і спевы;
- конкурсы з салодкімі прызамі для дзяцей (на лепшы малюнак, букет кветак, верш, касцюм) і дарослых (віктарына па пчалярстве);
- прэзенты жаніхам і нявестам, якія ў гэты дзень завітаюць на святочны падворак ("мядовая” дысконтная картка і пачастунак);
- шырокі выбар адмысловых сувеніраў і падарункаў "hand made” ад народных майстроў.