Дарагія сябры! Пачынаецца апошні месяц зімы!! Есць падстава для радасці.А Творчая майстэрня Горад сяброў яшчэ радуецца і таму, што сустрэнецца з Вамі ў гэтым месяцы на сваіх сямейна-інтэрактыўных спектаклях!
Я, Добрая ідэя, спяшаюся ім на дапамогу і запрашаю ўсіх смелых, добрых, шчодрых і проста зацікаўленых маіх сяброў далучыцца да займальнага, але непростага падарожжа. Я ўпэўнена, што разам у нас усе атрымаецца! А ў дапамогу сабе вазьміце добры настрой, гучны голас і, канешне, невычэрпную фантазію.
Праходзіць выпрабаванні мы будзем з веселымі спевамі, пачастункамі, гульнямі. І нават зробім цікавую самаробку-сурпрыз для сваіх бацькоў. Буду вельмі вас чакаць! Без вас мне не справіцца!
Ваша Добрая ідэя."
Кошт?
1 чалавек - 100 000
2 - 180 000
3 - 250 000
4 - 280 000
5 - 325 000
6 - 360 000
Ад 7мі чалавек - па 60 000
Спектакль на белорусском языке, продолжительность 1 час 10 минут.