Творчы курс для дзетак «У сярэдзіне карціны»

Возраст: 7-12 лет
Стоимость: 150 000 рублей
Место: Ў галерэя сучаснага мастацтва, пр. Независимости, 37a
Телефон: +375 33 303-59-60
 
17 красавіка "Дзіцячыя творчыя майстэрні" галерэі "Ў” разам з дзецьмі будуць разглядаць такі направак мастацтва, як кубізму! Дзецi паглядзяць на карціны Пабла Пікаса, паразважаюць аб тым, як яны выглядалі б і з чаго яны маглі б быць створаны. А потым возьмуць кардон і зробяць так, што гэтыя знакамітыя вобразы Пікаса стануць аб'ёмнымі, быццам жывыя.

 

Творчы курс для дзетак «У сярэдзіне карціны»

 

З 7 лютага "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" працягваюць свой папулярны курс "У сярэдзіне карціны" пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеткі пагружаюцца ў светы слынных палотнаў.


Увосень дзеткі паспелі вывучыць такіх мастакоў як Ван Гог, Рой Ліхтэнштэйн, Жан-Мішэль Баскія, Эндру Ўает, Пабла Пікаса, Энды Ўорхал, Анры Матыс ды іншых.

 

З гэтага лютага працягваецца курс "У сярэдзіне карціны". І гэтым разам педагогi паставілі перад сабой амбітную задачу: падарожнічаць не толькі па славутых палотнах, але таксама зазірнуць у сярэдзіну стрыт-арта і перфоманса. Што выкарыстоўвае мастак для стварэння мастацтва? Ці заўжды пэндзлі, фарбы, папера ці палатно? А, можа, палатно – цэлы горад? А, можа, стасункі між людзьмі – гэта фарбы? Давайце разам выходзіць за межы і абмежаванні!

Кожны занятак педагогi выбіраюць адну працу мастака і разглядаюць яе звонку і ўяўляюць, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, дзецi ствараюць свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.


Вядоўцы курса:

Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка "Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей "MOMA", Нью-Ёрк, ЗША).


Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах "Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі "Ў”. Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў "Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста "Ш.Э.А.”


"Дзіцячыя творчыя майстэрні" – праект Галерэі "Ў", створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцам і, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. "Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Ивент пространство GOOOLi
Челленж Арена - это 100% попадание в интересы детей и подростков. Здесь много крутых игр и челленджей. Goooli - предложим интересные программы...
Этнокультурный комплекс «Наносы Отдых»
Не пропустите возможность посетить этно-культурный комплекс «Наносы Отдых» семьёй или с друзьями. Уникальное расположение, восхитительная природа,...
Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...
Парк животных в Барановичах
Парк животных в Барановичах – это ландшафтный парк со свободноживущими и доверчивыми животными.

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.