Нацыянальны цэнтр сучасных мастацваў Рэспублікі Беларусь сумесна з ініцыятывай "Дзіцячыя эка-майстэрні" ладзяць курс для дзяцей ад 6 да 12 гадоў "Эка Арт: прыроднае мастацтва для дзетак". Курс складаецца з 4 заняткаў. Першы варыянт - наведваць заняткі па чацвяргах а 16:00, другі – па суботах а 13:00. Падчас заняткаў мы навучымся ствараць арт-аб’екты, выкарыстоўваючы прыродныя матэр’ялы, навучымся бачыць навакольны свет па-іншаму і натхняцца натуральнымі формамі і працэсамі.

Расклад заняткаў
Эка-прынтынг
15 і 17 кастычніка
Навучымся рабіць прынты на рэчах з дапамогай натуральных трафарэтаў і штампаў, зробім фарбу самастойна з выключна натуральных элементаў.
Лэнд-арт
22 і 24 кастычніка
Вучымся мастацтву трансфармацыі прыродных аб'ектаў, імкнемся праз творчыя практыкі пераўтварыць ландшафт у цуд, стварыць арт-аб’екты з прародных матэрыялаў, аднавіць страчаную сувязь з прыродай.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з прыродных матэр’ялаў
29 і 31 кастычніка
Вучымся ствараць кампазіцыі (вянкі) з прыродных матэр’ялаў.
Мікра-ландшафты "Садок у слоіку"
5 і 14 кастычніка
Вучымся рабіць маленькія чароўныя садкі ў слоіках: ствараць кампазіцыю з раслін, моху, шышак і каменняў
Удзельнікі ўсіх 4 майстар-классаў атрымаюць сэртыфікаты ад НЦСМ.
Кошт:
Заняткі па чацвяргах - 50 000
Заняткі па суботах - 70 000