Пакуль побач з намі нашыя маці – мы заўсёды будзем заставацца дзецьмі. 15 кастрычніка а 18 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на музычна-паэтычную праграму «Пела маці над калыскай...», прысвечаную Дню маці.
Дзень маці – адно з самых кранальных святаў, бо ўсе мы з дзяцінства і да сваіх апошніх дзён нясем у душы адзіны і непаўторны вобраз — вобраз сваёй матулі. Шчасце і прыгажосць мацярынства ва ўсе стагоддзі апяваецца лепшымі мастакамі і паэтамі, сярод якіх і нацыянальны паэт Янка Купала.
Музычна-паэтычная праграма «Пела маці над калыскай...» у музеі Песняра абяцае быць па-сапраўднаму цікавай! Госці вечара апынуцца ў атмасферы прыемнай музыкі і песень, пачуюць мастацкае выкананне вершаў, адпачнуць сярод самых блізкіх людзей. Ніводная матуля не застанецца ў гэты святочны дзень без падарунка!
У праграме:
18:00 – выступ інструментальнага дуэта: Зміцер Кацечаў (электраскрыпка) і Аляксандр Шэляговіч (гітара).
Дуэт выканае ўласныя кампазіцыі і музычныя апрацоўкі сусветных знакамітых твораў.
18:35-18:45 – паэтычнае віншаванне ад сучасных маладых аўтараў.
18:45-19:15 – музычны падарунак ад Кацярыны Ваданосавай (вакал) ды музыкаў (гітара, цымбалы, бас).
Ад таго, наколькі ўшанавана ў дзяржаве жанчына, якая выхоўвае дзяцей, вызначаецца ступень культуры і дабрабыту грамадства.
Сустрэнем Дзень маці разам з музеем Янкі Купалы!
Будзем рады вітаць на свяце сем’і з дзецьмі!
Уваход: вольны