30 кастрычніка Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета па культуры Швецыі ладзіць у Мінску сустрэчу са шведскай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача.

Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з новай кніжкай «Мама Му ў басейне», якая неўзабаве пабачыць свет па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў».
Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка «Лямцавая батлейка», які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай кароўкі і яе вясёлага сябра крумкача.
Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Сустрэчы адкрые Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг, а напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі