Драматычная паэма на дзве дзеі без антракту паводле паэмы «Хамуціус».
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 80 хвілін.

Інсцэніроўка і пастаноўка Уладзіміра САВІЦКАГА
Мастак-пастаноўшчык – Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Музычнае афармленне – Павел ЗАХАРАНКА
Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА
«…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта
ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі
абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік
нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў
драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў
сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі
хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў
рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага
землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць
перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі
за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым
поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова «Я
пакідаў маленства край…»
Ролі выконваюць:
Кастусь – Генадзь ГАРАНСКІ
Марыся – Юлія СМІРНОВА
Ксёндз – Аляксандр ЗЕЛЯНКО
Следчы – Аляксандр ГЛАДКІ
Цыганка – Вольга СІНІЦА
Хлапчукі – Павел НАЎРОЦКІ, Ігар СІЗОЎ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ,
Сяргей МАРГОВІЧ
Дзяўчаты – Алеся ГЕРАСЬКА, Кацярына КРЫЛОВА, Людзміла
АСМАЛОЎСКАЯ, Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Таццяна ЧАРДЫНЦАВА.