Цудадзейныя прыгоды на дзве дзеі паводле казкі А. Волкава "Чараўнік ізумруднага горада".

Дзе знайсці чарадзея, які б табе дапамог? І што рабіць, калі
ў самы адказны момант чараўнік не з’яўляецца? Дзяўчынка Элі, яе верны сабачка Татошка, Страшыдла, Жалезны
дрывасек і Баязлівы леў – у пошуках Гудвіна самі стараюцца быць цудадзеямі
свайго лёсу.
Але ці змогуць яны стаць такімі ж магутнымі, як вялікі
Гудвін, ці змогуць раскрыць яго ТАЯМНІЦУ?
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 40 хвiлiн з антрактам.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Пераклад – Зміцер КОЛАС
Рэжысёр – Дзяніс КСЯНЕВІЧ
Кампазітар – Валеры ВОРАНАЎ
Балетмайстар – Яфім ФАДЗЕЕЎ
Пастаноўшчык сцэнічнай пластыкі – Анастасія АСТАПЕНКА
Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
Спектакль вядзе Святлана ШАРАМЕТ.
Квiток можна набыць на сайце тэатра , Байкард