Вашыя дзеткі не хочуць чысціць зубкі? Ці малыя баяцца ісці да стаматолага? Тады абавязкова прыходзьце разам на інтэрактыўную казку для дзяцей «Зубное шчасце»!

Што
рабіць, калі на зубкі нападае страшны карыес, а ты вельмі баішся
стаматолага? Як выратавацца ад шакаладнай русалкі і ці магчыма, каб зуб
Васіль і зубіня Ганна займелі сапраўднае ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ? Незвычайная
інтэрактыўная казка Васіля Дранько-Майсюка. Жывая музыка (балалайка – Сафія Комлева).
Разам з Васілём у спектаклі прымаюць удзел лялькі, створаныя выдатнай расійскай мастачкай Ганнай Садоўнікава: хітрая мыш Сцепанiда, вясёлыя Пчолы Раксана і Аксана i г.д. Акрамя таго, напрыканцы імпрэзы маленькіх гледачоў чакае салодкі і карысны пачастунак!
Квіток:
– 10.00 (дарослы), 5.00 (дзіцячы).
Папярэдні запіс абавязковы. Колькасць месцаў абмежавана!
Калектыў творчай майстэрні «Тэрыторыя кiно» запрашае маленькiх гледачоў на прагляд казкi на беларуская мове «Зубное шчасце», усе сродкi ад якого пойдуць на лячэнне пяцiгадовай Влады Малашка.