ГА "Саюз беларускіх
пісьменнікаў" ладзіць у Мінску 27 лістапада а
18:00 у Галерэі сучаснага
мастацтва "Ў” (пр-т Незалежнасці, 37а)
сустрэчу са шведскай дзіцячай пісьменніцай і мастачкай Сарай Лундберг, аўтаркай
кніг пра дзіўную дзяўчынку Віту, якая малюе белыя крэскі на дарогах.
У Беларусі выдадзеныя
яе кнігі "Віта Белая Крэска" і "Віта Белая Крэска і Эйвінд" у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.
У праграме – сумеснае
чытанне кніжак пра Віту і Эйвінда, аўтограф-сесія аўтаркі, а таксама мастацкія
сюрпрызы для маленькіх чытачоў і чытачак.
Запрашаюцца дзеткі 4-6 год!
Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
Уваход вольны.