Музей беларускага народнага мастацтва ў Раубічах прапануе калядную праграму для школнікаў. Пазнавальная экскурсія па залах музея раскажа Вам аб шэдэўрах беларускага народнага мастацтва, напрыклад аб саламяных царскіх варотах 18 ст. Падчас займальнага майстар-класа госці пазнаёмяцца з некаторымі рамёствамі бліжэй. Кожны ўдзельнік атрымае памятны сувенір, зроблены ўласнымі рукамі. Кульмінацыя свята - батлеечны тэатр па народных матывах "Дзве сястры – дзве каляды". Завершыць святочную праграму прыход сапраўдных калядоўшчыкаў. Абрадавая дзея з класічнымі вобразамі "каляднай казы" ды "вучонага мядзведзя" пройдзе з удзелам гледачоў. Самыя актыўныя дзеці атрымаюць салодкія пачастункі.
Для сваіх наведвальнікаў Музей арганізуе транспарт. Камфортны, цёплы аўтобус адвязе вашу групу ад ганку школы да музея і назад. Папярэднее браніраванне месцаў у аўтобусе абавязкова!
Праграма:
1. Экскурсія па залах музея – 1 г.
2. Майстар-клас (на выбар; па папярэдней замове) – 1 г.
3. Спектакль "Дзве сястры – дзве каляды" і выступленне калядоўшчыкаў – 1 г.
Кошт праграмы на 1 чалавека – 130 тыс. (групы ад 30 чал.)
Заяўкі прымаюцца на снежаньскія праграмы да 6 снежня
на студзеньскія праграмы да 24 снежня
Варыянты майстр-класаў:
- "Повязь часоў" – майстар-класс па ткацтву паясоў. Кожны ўдзельнік выбірае колеравую гамму сам і цягам 1 гадзіны стварае невялікі пояс. Па заканчэнні працы- забірае свой выраб з сабой.
- "Саламяны цуд"- майстар-класс па саломапляценню. Пад кіраўніцтвам прафесійнага майстра удзельнікі ствараюць елачную цацку – "анёла", які застаецца ў гасцей.
- "Лялечны карагод" – майстр-класс па стварэнню традыцыйных абрадавых "лялек-мотанак". Такія лялькі можна выкарыстоўваць у якасці елачных цацак.
- "Пластыка гліны" – майстар-клас па вырабу птушак-свісцелак з гліны. Праводзіць прафесійны майстр. Свой выраб можна будзе забраць з сабой.