З 21 снежня 2015 года па 5 студзеня 2016 года (акрамя 25, 31 снежня і 1-3 студзеня) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на "Калядкі ў Купалавым доме" (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў).
Для маленькіх сяброў музей падрыхтаў цікавую святочную праграму і прапаноўвае:
- Даведацца, як адзначаюць каляды ў Беларусі на працягу апошних 100 гадоў;
- Павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой;
- Паспяваць ды патанчыць;
- Прыняць удзел у актыўных гульнях;
- Паглядзець лялечны спектакль "У пошуках Снягуркі";
- Атрымаць падарунак ад Снягурачкі.
Уваход: 40 000 рублёў.
Абавязковы папярэдні запіс!!!
(017) 327 78 66, 226 08 39