Як выратаваць сям’ю, якая на мяжы развалу? Што рабіць, калі бацькі перасталі любіць дзяцей, калі знікла каханне, і пануе толькі холад, злосць, шантаж, маніпуляцыя, падман, непрыхаваная агрэсія?

Галоўны герой, Малыш, спрабуе вярнуць сваёй сям’і страчанае шчасце. Ён ставіць над Татам, Мамай і Сястрой небяспечны эксперымент – у выніку якога сям’ю чакае акрыянне, альбо канчатковы развал. Ці атрымаецца ў Малыша задуманае?
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін.
ад 14 гадоў.
Квiток можна набыць на сайце тэатра.