Падчас зімовых канікул з 09.12.2018 года па 15.01.2019 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе наведаць тэматычную экспазіцыю "Цудоўны свет выцінанкі”, дзіцячыя ранішнікі, прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных лекцыях для ўсёй сям’і.

- Музейны занятак "Калядныя святы. Традыцыі святкавання на Беларусі";
- Лялечнае прадстаўленне "Дзіцячы ранішнік у Доме Коласа";
- Музейны занятак "Цудоўны свет выцінанкі";
- Музейны Занятак "Елачная цацка - красуня і чараўніца".