Дзiцячы центр «Тукiтук» запрашае дзетак i iх бацькоў далучыцца да святкавання старажытнага свята-абрада Масленiцы.

Масленка стары год блiнами правaжае, новы – сонейкам сустракае! А яшчэ гульнямi, карагодамi, спевамi i жартамi!
Пачнецца святкаване на вуліцы, бо Масленіца патрабуе прасторы, паветра і буйнай весялосці. Удзельн
ік
і даведаюцца, хто такая Марэна, бог Велес, пагуляюць ў «Ручаёк» i «Гульню з сонцам», памераюцца сiлай у перацягваннi лiна. Працягнецца святкаванне ў цяпле, пагуляюць, паадгадваюць загадкі, зробяць маленькую берагiню – Ляльку-мотанку і пазбавяцца ад некаторых сваiх страхаў!
Ну і якая ж Масленiца без смачных бліноў i добрага настрою?!

Усе гэта абяцаем вам упэўнена.
Ганаровыя госці – тэатр «БуСемаПа» – артысты з неўгамонным творчым імпэтам, якія займаюцца любімай справай, і робяць гэта з задавальненнем, на радасць сабе і людзям.
Далучайцеся!
Кошт удзелу (дарослы+дзiця): 20 р., кожнаму наступнаму члену сям'і– 8 р.
Падрабязнасці і запіс: (029) 640-32-02, 507-22-02.