Дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя

Возраст:
Телефон: +375 17 284 05 55
 

14 красавіка а 11-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мема рыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа.

 

 

Дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя 


У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 110-годдзе творчай дзейнасці аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і нашы паэтычныя шэдэўры – паэмы "Новая зямля” і "Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага паэта ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ. Мастацкая вартасць твораў Якуба Коласа пацвярджаецца на працягу стагоддзя ўсё новымі пакаленнямі чытачоў.


Літаратурны дэбют Канстанціна Міцкевіча адбыўся 1 верасня 1906 года – у газеце «Наша доля» быў надрукаваны верш «Наш родны край» пад псеўданімам Якуб Колас. Сам паэт успамінаў: «Выхад у свет беларускай газеты быў найвялікшай падзеяй у маім жыцці». 15 верасня 1906 г. у "Нашай долі" пад псеўданімам Дзядзька Карусь было змешчана апавяданне "Слабода" пра самавольства царскай паліцыі — першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай "Наша ніва". У творчасці Якуба Коласа гэтага перыяду з'яўляюцца новыя формы. Ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы — пачынае пісаць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця", дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць.


З нагоды творчага юбілею пісьменіка Дзяржаўны літаратурна-мема рыяльны музей Якуба Коласа запрашае на навукова-практыч ную канферэнцыю для вучняў 6-11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь, мэтай якой з’яўляецца развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў, папулярызацыя творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, выяўленне таленавітых школьнікаў, якія праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Футбольная академия FCDM
Методика от одной из лучших футбольных академий СНГ - Футбольной Академии имени Льва Яшина. Индивидуальный подход - 1 тренер на 12 воспитанников....
Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...
Школа шахмат «Ахедрес»
Шахматная школа для детей от 6 лет. Обучение в трёх форматах: онлайн, оффлайн, двухформатные тренировки. Индивидуальные тренировки. Воспитывают...
Парк развлечений «ZABAVA»
«ZABAVA» — современный парк развлечений для всей семьи в центре Минска. Это 1250 м² игровой площади, где можно безопасно и активно отдохнуть...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.