Серыя лекцый «Дзеці.Мастацтва. Творчасць»

Возраст: для родителей
Стоимость: 15 000 рублей
Место: Центр Современных Искусств, ул. Некрасова, 3
 

На працягу красавіка і траўня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі "Ў" ініцыявалі серыю лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць», у рамках якіх мастацтвазнаўцы, педагогі і мастакі, якія актыўна працуюць з дзецьмі, пагутараць з бацькамі і педагогамі аб дзіцячай творчасці і пра тое, як з дзецьмі казаць пра мастацтва. 

 

 

Серыя лекцый «Дзеці.Мастацтва. Творчасць»


Мы ўсе калісьці малявалі, нават не задумваючыся як у нас гэта адтрымліваецца. Ці ж добра, ці ж дрэнна, ці ж падобна? Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай – на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў?


"Дзеці. Мастацтва. Творчасць" - гэта серыя лекцыяў аб тым, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае – аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.


ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ «ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧА СЦЬ»:
16 красавіка (13.00) 
«Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва».

Сафія Садоўская, "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні" 
Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квіткам музея 30.000 б.р.


23 красавіка (17.00) 
"Эстэтыка дзіцячага малюнка"

Лена Гіль - мастак-дызайнер, дзіцячы педагог
Нацыянальны Цэнтр Сучаснага Мастацтва (вул. Някрасава, 3), уваход па квіткам 15.000 б.р.


12 траўня (18.00) 
"Як разглядзець талент?"

Наталля Няборская, студыя малявання "Калякі-малякі"
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20), уваход па квіткам у музей 50.000 б.р. дарослы, 25.000 б.р. студэнцкі


18 траўня (19.00) 
"Чаму дзеці малююць?” 

Юрый Іваноў, дзіцячая студыя "Востраў"
Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47, былы Музей сучаснага мастацтва), уваход па квіткам 15.000 б.р.

Даведкі по тэлефоне +375 33 3035960


 

ЛЕКЦЫЯ #1
«Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва»

16 красавіка ў 13.00 у музее Азгура (вул. Азгура,8) вас чакае першая лекцыя «Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва» ад Сафіі Садоўскай. Мастацтвазнаўца мінскай культурна-адукац ыйнай ініцыятывы «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі "Ў" раскажа бацькам і педагогам, якія працуюць з дзецьмі, аб выбудоўванні дыялогу і пастаноўцы пытанняў пра мастацтва для дзяцей.


Асноўныя пытанні лекцыі:
- Як гаварыць пра мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту?
- Як арганізаваць цікавы паход у музей / галерэю?
- У што гуляць у музеі, каб дзеці ўбачылі карціны?
- І крыху пра маляванне...


Лектар:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Прайшла онлайн-курс інтэрактыўнага навучання мастацтву дзяцей і дарослых (музей MOMA, Нью-Ёрк, ЗША).


Аб праекце «Дзіцячыя творчыя майстэрні»:
Праект галерэі «Ў», створаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – гэта раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі ды куратарамі. Дзіцячыя творчыя майстэрні існуюць 4 гады, за гэты час узніклі 5 паўнавартасных курсаў для дзяцей і 8 тэматычных фестываляў.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Футбольная академия FCDM
Методика от одной из лучших футбольных академий СНГ - Футбольной Академии имени Льва Яшина. Индивидуальный подход - 1 тренер на 12 воспитанников....
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...
Детский образовательный центр «Горизонт»
Образовательный центр «Горизонт» - это место для получения дополнительного образования Вашего ребёнка. Наш образовательный центр открыт для детей...
Интерактивный парк занимательных наук «Квантум»
В парке представлено более 200 экспонатов, которые можно трогать руками! Все экспонаты разделены на тематические зоны: аэродинамика, энергия...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.