Спектакль "Каштанка" Екацярынбургскага тэатра юнага гледача. Гэта гісторыя сабакі – мешанкі таксы з дварнягай, які "саскочыў" са старонак вядомага апавядання Антона Чэхава на тэатральную сцэну, але апынуўся не ў тэатры, а ў цырку і ў вельмі цікавай кампаніі.

Спектакль – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая Маска", удзельнік Міжнародных тэатральных фестываляў у Расіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Сербіі, Аўстрыі, Харватыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Румыніі.
Спектакль на рускай мове.
Працягласць — 1 гадзiна.