Вы знаёмыя з нашай Кошкай? О! Яна – сапраўдная зорка! Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў! Якія яна праводзіць танцы, балі, вечарынкі! А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць! Хочаце жыць як наша Кошка? Тады любіце толькі сябе! Абрастайце рэчамі! Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч! Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць! Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта?
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін.