Запрашаюцца дзеткi ды іх бацькi у мінскую прастору «Кніжная Шафа» на сустрэчу з аўтарамі, сябрамі ды іншымі «цудамі свету» другога выпуску літаратурна-заба
ўляльнага альманаха! 30-га ў 13.00. Дзень суботні, уваход вольны.
У праграме: лабараторыя прафесара Мазгакруцікава, пошукі страчаных цудаў, "жахалкі” і "хадзілкі”, вершы і спевы і шмат чаго іншага!
Выступяць: Паліна Грынчанка, Анатоль Івашчанка, Леапольд Мазгакруцікаў, Вольга Мазурава, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.
"Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.
Падрабязней пра новы "Гарбузік" [leech=http://lit-bel.o
rg/by/news/6686.
html]ТУТ[/leech]