«Ноч мастацтваў у Лошыцкай сядзібе»

Возраст: Любой
Стоимость: 5.00 рублей
Место: Усадьба Прушинских, ул. Чижевских
Телефон: +375 17 285-18-86
 

Міжнародная акцыя «Ноч музеяў 2017» пройдзе пад дэвізам «Ноч мастацтваў у Лошыцкай сядзібе», дзе арганiзатары разам з вамі паспрабуюць аднавіць атмасферу старадаўняй сядзібы, якой яна была пры апошніх гаспадарах Лошыцы Яўстафію Іванавічу і Ядзвіге Геронімаўне Любанскіх. У тыя часы ў маёнтак часта з’язджаліся вядомыя музыкі і мастакі, і дом бачыў шмат цікавых гасцей.

 

 

 

18.00 - 19.00
Як сустракалі гасцей
У Лошыцы гасцей рады сустрэць нават заўсёды заняты аканом, які распавядзе пра клопаты вялікай гаспадаркі і паўсядзённае жыццё маёнтка і адкрые некаторыя патаемныя дзверы.
У сядзібным доме вас чакаюць Клатыльда і Зафія Кеневічы - сёстры пані Ядзвігі. Яны пазнаёмяць з жыццём дома і сям'і, прадэманструюць лепшыя свецкія манеры і зачаруюць сваёй прыгажосцю і адукаванасцю.

 

19.00 – 20.10
Салон
Музыка ў беларускіх сядзібах
У Белай зале наведвальнікі музея адчуюць сябе ганаровымі гасцямі музычнага салона старасвецкай сядзібы. Музыка ў Лошыцы гучыць па-асабліваму ўрачыста і святочна, дзякуючы артыстам міжнароднага музычнага праекта "Маладыя галасы” і іх аўтарскай праграме "Майскія музычныя вечары”.

 

20.10 – 21.10
Салон
Танцавальная імпрэсія
Каб танцаваць на Лошыцкім балі, зусім неабавязкова быць выпускніком школы танцаў. Наведвальнікі музейнай ночы змогуць развучыць летуценны падэпацінёр, дынамічны рэгтайм, вясёлы ванстэп, рамантычны вальс і стаць удзельнікамі сапраўднай вечарыны эпохі мадэрна, якую зладзяць удзельнікі праекта BALANCE.

 

21.10 – 21.50
Кабінет-канапная
Літаратурны салон
Лірычны настрой дапаможа адчуць паэзія ХІХ стагоддзя, якая будзе гучаць у залах сядзібнага дома. Вы зможаце прадэманстраваць свой літаратурны талент і нават атрымаць узнагароду ад гаспадара сядзібы Яўстафія Любанскага.

 

22.00 – 23.00
Вялікая экспазіцыйная зала
Народны хор "Талака"
Да народнай культуры запрашаем далучыцца бліжэй да кульмінацыі вечара. Народны хор "Талака" будзе выконваць беларускія песні ў аўтэнтычнай спеўнай манеры. Усе жадаючыя змогуць патанцаваць пад акампанемент дударскай і смыкавай музыкі. Мастацкі кіраўнік калектыва - Вячаслаў Калацэй, кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры Этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

 

18.00 - 23.00
Для аматараў спакойнага адпачынку падрыхтавана займальная кінападборка - дакуменальныя фільмы пра Лошыцу, стылі мастацтва, а таксама легендарныя кіналенты часоў нараджэння кінематографа.

 

Для тых жа, хто жадае папрактыкавацца ў словатворчасці - самыя папулярныя салонныя забавы мяжы XIX - XX стст: бурымэ, скрабл, шарада.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Детский научный клуб «Молекула»
Новый формат полезного развлечения для детей от 4 лет. Авторские мастер-классы в научном стиле на практике показывают детям связь науки и повседневной...
Футбольная школа «Спарта»
«Спарта» - является одной из крупнейших футбольных школ в РБ. Приглашаем мальчиков и девочек от 3 до 14 лет в группы подготовки по футболу....
Студия детской мультипликации «Энфис»
В Школе детской мультипликации дети создают свои маленькие шедевры в лучших традициях отечественного кинематографа. Мы хотим, чтобы дети не играли...
Детский развлекательный центр «Детландия»
Новая Детландия – это страна детства, в которую попадает не только ребенок, но и его родители! В нашем детском развлекательном центре для детей...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Май 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Рекомендуем
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.