Гродненскі абласны тэатр лялек запрашае на жартоўную казку-вар’етэ пра тое, што ўсе мы непаўторныя і ўнікальныя.

Спектакль без антракту доўжыцца 1 гадзіну.
Спектакль на беларуская мове.
Цяжка, калі ты не такі, як усе. Вось і галоўны герой гэтай казкі – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў
яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як «Трымай сябе ў
руках», як рэагаваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?
Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам Удаў выпраўляецца ў
падарожжа, каб знайсці сабе канцавіны. Але ўсё не так проста, і, можа,
для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба ўдаваць з сябе кагосьці іншага і
саромецца сваёй унікальнасці?..