Аб’яднанне «Кінаконг» і кінатэатр «Перамога» распачынаюць серыю кінапаказаў у
беларускай агучцы. Паказы плануюцца штомесяц і будуць праходзіць на
выходных, таму ініцыятыва атрымала назву «Беларускія ўікэнды». Нашу рэцэнзiю на фiльм можно почытаць ТУТ.

Фільмы
перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем «Кінаконг». Галасы агучкі —
вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык,
Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.
Прэзентацыя дзіцячага фільма «Падынгтан», што распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне.
Брытанія
знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы
шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў
маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага
джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца! Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і
непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман.
Пионер
25 июля - 10:20
27-28 августа- 11:40
Купить билет онлайн
Беларусь
27-28 июля - 17:30
Купить билет онлайн
Дом Кино
25, 27 июля - 14:40
Купить билет онлайн
Центральный
2августа - 10:30
3 августа - 12:30
Купить билет онлайн