Спектакль па творы
амерыканскай пісьменніцы Сінціі Лорд па ініцыятыве ГА «БелАДДІіМІ» пры падтрымцы Агенцтва ЗША
па міжнародным развіцці USAID.

Монаспектакль
распавядае пра дзяўчынку Кэтрын, у якой ёсць брат Дэвід. Ён жыве ў сваім асобным
свеце і не заўсёды разумее, што навакольная рэчаіснасць патрабуе адпаведных
паводзін. Для яго Кэтрын і прыдумвае правілы адносін, складаючы якія, яна сама
больш уважліва ўглядаецца ў паводзіны людзей. Аднойчы яна знаёміцца з Джэйсанам
– хлопчыкам, якому яшчэ больш складана кантактаваць з іншымі. Ён не ўстае з
інваліднага вазку, не можа гаварыць, але ўсё чуе і разумее. Так пачынаецца
сапраўднае сяброўства, якое праходзіць выпрабаванні, але ў выніку Кэтрын і
Джэйсан навучаюцца разумець адзін аднаго.
Аўтар
інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей
Кавальчык.
Выканаўца
– Вікторыя Кавальчык.
Сцэнаграфія
– Аляксандра Кавальчык.
Прэм'ера 12 снежня 2016 года.