Выстаўка антыкварных ёлачных цацак і аксэсуараў «Стары куфар і прыгажуня ёлка»

Возраст: любой
Стоимость: от 2.00 рублей
Телефон: 8 017 220-26-67
 

Наўрад ці ў кожнага з нас дома засталіся пацешныя ёлачныя шары і фігуркі Дзядоў Марозаў з ваты і пластыка. Арганiзатары запрашаюць усіх, хто памятае сваё добрае савецкае дзяцінства і любімае ўсімі свята Новага Года, наведаць выстаўку ёлачных цацак «Стары куфар і  прыгажуня ёлка», а таксама абяцаюць, што яркія, поўныя святла, хатняй утульнасці і цяпла цацкі не пакінуць вас і вашых дзяцей абыякавымі. А дарослыя наведвальнікі  без сумненняў змогуць ўзгадаць сваё бесклапотнае дзяцінства і падзяліцца сваімі ўспамінамі з малодшым пакаленнем. 

 

Выстаўка антыкварных ёлачных цацак і аксэсуараў «Стары куфар і  прыгажуня ёлка»

 

Мала хто з сучаснай моладзі памятае, што ў мінулым ёлачныя цацкі былі прыдатныя да яды: святочную ёлку  ўпрыгожвалі арэхамі, прысмакамі, садавінай і гароднінай. Пазней, ў 1848 годзе шкловыдзімальшчыкі германскага горада Лауш навучыліся вырабляць першыя ёлачныя шары. У Расіі  першае прадпрыемства, якое пачынае займацца вытворчасцю ёлачных упрыгожванняў, з'явілася ў пачатку 18 стагоддзя ў  горадзе Клін. Заснавана яно было па загаду князя Меньшыкава. 

 

Экспанаты для выставы прадаставіла выкладчык французскай мовы Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Наталля Кавалёва. Калекцыянер ставіць на мэце экспанаваннем сваёй калекцыі надаць чарадзейства шэрым будням, адкрыць акно ў свет дзяцінства для дарослых і паказаць дзецям гісторыю сваёй краіны, абудзіць цікавасць да творчасці. 

 

Цацкі Наталля Анатольеўна пачала збіраць з 2009 года. За сем гадоў яе калекцыя папоўнілася трыма тысячамі адзінак. На выстаўцы будуць прадстаўлены цацкі самай разнастайнай тэматыкі: сімвалы савецкага мінулага і казачныя персанажы, расліны і жывёлы, космас і асвойванне  Арктыкі. Акрамя гэтага, можна будзе ўбачыць і першыя цацкі з кардону, выпушчаныя ў пачатку мінулага стагоддзя, і ёлачныя ўпрыгожванні 1930-х гадоў з ваты, зробленыя спосабам  ручной і верацённай намоткі. 

 

Будуць прадстаўлены і рарытэтныя прадметы - самаробныя ўпрыгожванні ваенных часоў са шкла і  дроту, цацкі беларускай вытворчасці, якія выпускаліся не серыйна. Наведвальнікі змогуць  ўбачыць рэдкія цацкі з серыі "Чыпаліна" - сышчыка Маркоу,  цацку з маскоўскай серыі "Гаспадыня меднай гары" - нявесту Данілы Кацю.

 

У рамках выстаўкі плануецца правядзенне Каляднай забаўляльнай праграмы для дзяцей, якая будзе цікава і дарослым і дзецям. Рады бачыць усіх і кожнага на нашай выстаўцы.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...
Парк развлечений «Актив Парк»
Хотите зажечь? Провести День рождения, корпоратив или девичник? Го в Актив Парк! 15+ развлечений на любой вкус и возраст в одном месте.
Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...
Учебный Центр «IT ШАГ»
Крупнейший авторизованный учебный центр Microsoft, Cisco, Autodesk. Студенты ШАГа бесплатно получают международные сертификаты в процессе обучения....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.