Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у межах святкавання 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі працягвае праводзіць вечарыны са сваімі маленькімі наведвальнікамі за чытаннем чароўных казак.

28 студзеня а 17-й гадзіне ў музей завітае вядомая беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла, якая прачытае некалькі казак са свайго зборніка «Таямніца закінутай хаты». Свае першыя творы Алена апублікавала ва ўзросце 10-ці гадоў, а сёння яна – сапраўдны майстар дзіцячай літаратуры.
Яе чароўныя казкі не раз атрымлівалі прэстыжныя прэміі і ўзнагароды, а п’еса «Каляды з хроснай» па аднайменным творы ў 2015 годзе была адзначана як найцікавейшая сярод п’ес для дзяцей.
Музей праводзіць казачныя вечарыны па суботах. Арганiзатары дакладна ведаюць, што такія сумесныя чытанкі цікавыя як дзецям, так і іх бацькам. Вас чакае ўтульны дзіцячы пакой, мяккія падушкі і добры настрой.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Кошт уваходу: 1 руб.