Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка
«Калядная казка пра Казу і Пятра». Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і
тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль,
калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі
падарункамі.

Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза
сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў
заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго
адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза
шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…
Прыходзьце і
прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць
вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў,
якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы» і крамы symbal.by.
Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!
Еще больше детских утренников и спектаклей на Новый год в нашей Афише