Горад сяброў запрашае на прэм'еру спектакля «Ты ж мая ЖаБуся!».

Аднойчы ў сяброўстве Жабяня і Жабусі сонейка радасці схавалася за
хмары крыўды. Больш яны не лічаць разам зоркі, не скочаць па лужынах, не
ловяць разам камароў і не гатуюць разам на зіму камарынае сочыва.
Ці змогуць сябры справіцца адзін без аднаго? Ці змогуць жыць без
неверагодных штодзенных прыгодаў; без промняў усьмешак , якімі
саграваліся ў пахмурныя дні; без цудаў, якія маглі заўважаць толькі
разам…? Пра гэта вы даведаецеся пад час спектакля.
Як заўсёды ўсё будзе шчыра і па-сяброўску! Дзецi паспяваюць, патанчаць, памалююць і, канешне, паловяць камароў!
Рэгістрацыя, даведка, кошт ТУТ.