Лялечны тэатрык «Лямцавая батлейка» запрашае вас на спектаклік паводле кніжкі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Вас чакаюць прыгоды вяселай кароўкі ды яе найлепшага сябра Крумкача. Лялькі і дэкарацыі для спектакля зроблены з лямца, таму тэатрык носіць назву «Лямцавая батлейка».
Спектакль праходзiць у межах выставы лямца «Цеплыя тыднi».