Выстава «Калядная казка»

Возраст: от 6 лет
Телефон: +375 17 327 71 63
 
20 снежня 2016 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная святу Раства Хрыстова.

 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены іканапісныя працы XVII–XIX стст., традыцыйныя беларускія касцюмы XIX – першай паловы XX ст. з маскамі пераапранутых. Асаблівай увагі заслугоўваюць працы сучасных вядомых майстроў саломапляцення (Селівончык Л.І., Лось Л.М.), творы якіх не толькі адлюстроўваюць эстэтыку і традыцыі беларускага народа, але і дазваляюць прасачыць эвалюцыю ўдасканалення тэхналагічных прыёмаў.

 

Выстава «Калядная казка»

 

Традыцыя святкавання Раства паўстала ў канцы III – пачатку IV ст., калі вернікі-хрысціяне сталі адзначаць нараджэнне Хрыста адначасова з Яго Хрышчэннем у адзін дзень – 6 студзеня па юліянскім календары. У сярэдзіне IV ст. свята Раства Хрыстова канчаткова адышло ад Хрышчэння Хрыста, і Рымская царква стала адзначаць яго 25 снежня па юліянскім календары.

 

Па народных традыцыях і павер’ях, у ноч перад Калядамі ў свеце гаспадараць дзве сілы: дабро і зло. І тая сіла, да якой чалавек схіляўся, і здзяйсняла з ім цуды ў гэтую чароўную ноч. Адна сіла клікала на калядкі святкавання Раства Хрыстова за калядным сталом, а другая збірала на шабаш нячыстую сілу, ведзьмаў і чарцей. Вечарам па сёлах пачынала хадзіць па хатах «Каляда» – прыбраныя і пераапранутыя маладыя хлопцы ў кажухах навыварат і з маскамі звяроў на тварах. Яны стукалі ў дамы, спявалі калядкі, хвалілі і праслаўлялі гаспадароў, не шкадуючы добрых слоў.

 

Снегапад лічыўся добрай прыкметай на куццю, ён абяцаў кожнаму дому росквіт, ураджай і дабрабыт. Існавала народная прыкмета: «Калі на куццю снежнае надвор’е – будзе ўраджай на хлеб». А калі ў ноч перад Калядамі стукне мароз – сям’я пражыве год дружна, у любві і згодзе. Так традыцыі Раства дапаўняюцца народнай рэлігійнасцю, ахінуўшы вялікае свята казачным і чароўным настроем.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Детское кафе «Family Club»
Культурно-развлекательный центр «Family Club» располагается в одном из самых живописных мест города Минска — в парке имени М. Горького. Здесь...
Крытый парк развлечений «ИГRАЙ»
Квест-программы, нестандартный лазертаг, VR, детский лабиринт, mini веревочный городок, настольные игры, зона отдыха после мероприятия - все...
Парк животных в Барановичах
Парк животных в Барановичах – это ландшафтный парк со свободноживущими и доверчивыми животными.
Центр современной хореографии SMART dance
Более 20 танцевальных стилей, 20 квалифицированных преподавателей, более 1000 учеников — все это о Центре современной хореографии SMART DANCE....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Январь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.